“Мацэвы штодзённага ўжытку”
Выстаўка
02.02. – 24.02.2012
16.00
“Мацэвы
штодзённага ўжытку”
2 лютага а 16.00 гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца
выстаўка фатографа Лукаша Баксіка “Мацэвы штодзённага ўжытку”. А 17.00 гадзіне адбудзецца
дыскусія з аўтарам выставы Лукашам Баксікам.
Мацэвы
– “камень, узведзены над пахаваннем”, габрэйскія надмагільныя пліты, камяні. Яны
аздоблены разнастайнымі сімваламі і надпісамі, нясуць у сабе інфармацыю пра
жыццё канкрэтных людзей, сем’яў, цэлых мястэчак. Сёння вельмі складана
палічыць, колькі мацэваў было да вайны на 1200 яўрэйскіх могілках у Польшчы.
Можа некалькі дзесяткаў тысяч, можа некалькі мільёнаў.
Больш
за чатыры сотні яўрэйскіх могілак не захавалася. Яны былі распрацаваны пад
жыллё, спартыўныя пляцоўкі, сметнікі ці кар’еры – пясок з іх, змяшаны з
чалавечымі рэшткамі, выкарыстоўваўся для пабудовы жылых дамоў. На ста
пяцідзесяці могілках можна знайсці толькі крыху больш за сто надмагілляў.
Падчас вайны нямецкія акупанты брукавалі імі падворкі будынкаў, у якіх жылі,
умацоўвалі дарогі, ставілі з іх муры. Гэтыя традыцыі пасля вайны працягвалі
палякі. Мацэвамі быў выкладзены супрацьпажарны басейн, чыгуначны насып, бераг
ракі. З іх рабілі печы, падлогі, бардзюры. У польскіх вёсках можна знайсці
сотні тачыльных колаў, зробленых з мацэваў. На іх усё яшчэ бачныя надпісы на
іўрыце.
Лукаш
Баксік сочыць за лёсамі яўрэйскіх надмагілляў. Ён знаходзіць збудаванні з
яўрэйскіх мацэваў, сутыкаецца з каталіцкімі надмагільнымі плітамі, з якіх хтосьці
забыўся сцерці яўрэйскія літары, размаўляе з людзьмі, якія ведаюць, што маюць
на сваіх падворках, - яны не бачаць у гэтым нічога дрэннага. Адкрывае гісторыю
сям’і, раскіданай па свеце, якой адна мацэва дапамагла знайсціся праз пяцьдзесят
гадоў пасля Халакоста.
“Мацэвы
штодзённага ўжытку” – гэта пачатак вялікага праекта. Яго аўтар – Лукаш Баксік
імкнецца адшукаць мацэвы і вярнуць іх на сваё месца – на яўрэйскія могілкі.
Многія з іх папярэдне трэба будзе ўпарадкаваць.
Калектыў:
Лукаш Баксік – аўтар праекта
Эва Тоняк – куратар
Праф. Яанна Такарска-Бакір –
кансультант
Малгажата Шчэнсняк – афармленне
выставы
Інфармацыя пра аўтара:
Лукаш Баксік (1975) – фатограф,
галоўным чынам яго цікавіць дакументальная і сацыяльная фатаграфія. Аўтар выстаўкі
“Мацэвы штодзённага ўжытку”, якая адлюстроўвае спосабы выкарыстання яўрэйскіх
надмагілляў у якасці будаўнічала матэрыялу (Цэнтр сучаснага мастацтва Замак
Уяздоўскі ў Варшаве, 2010; Этнаграфічны музей у Кракаве, 2011). Экспанаваная ў
2005 годзе выстаўка “Другая страва па-польску”, якая распавядала пра
выкарыстанне выявы Караля Вайтылы, паклала пачатак крытычнай калекцыі
“папаліяў”, сувеніраў і гаджэтаў з выявай Яна Паўла ІІ, частка з іх стала
элементамі інсталяцый, што рыхтуюцца да экспазіцыі.
Арганізатары:
Таварыства
Габрэйскі Гістарычны Інстытут у Польшчы, Музей гісторыі Польскіх габрэяў,
Фонд Аптаўн, Польскі Інстытут у Мінску, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі
Беларусь
Галоўны фундатар: Trevor Gile
Ганаровы апякун: галоўны рабін
Польшчы Міхаіл Шудрых
Арганізацыя выставы ў Мінску стала
магчымай дзякуючы фінансавай падтрымцы Амбасады Каралеўства Нідэрландаў у
Варшаве.
Нацыянальны гістарычны музей
Рэспублікі Беларусь
Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,
Штодня з 11.00 да 19.00, выхадны – панядзелак
тэл. для даведак 227 43 22, 227 00 05
227 00
05
histmuseum.by
